Нацыянальная стратэгія развіцця
Автор: В. Кавалёў
Источник: ЛіМ-часопіс. – № 7. – 16 лютага. – С. 3.
У Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (PHТБ) у навуковым кафэ па ўстойлівым развіцці (УР) адбылася прэзентацыя другога выдання «Стратэгіі ўстойлівага развіцця Дзісненскага краю».
На мерапрыемстве прысутнічалі дэлегацыі з ycix абласных цэнтраў Беларуа i Дзісненскага краю на чале са старшынёй гарадскога Савета Вольгай Мароз, прадстаўнікі пасольстваў, дзяржаўных устаноў і фондаў нашай краіны, работнікі бібліятэк i прэса. Ва ўступным слове намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы i тэхналогіям Рэспублікі Беларусь Iгap Войтаў адзначыў, што пятнаццаць год таму пад эгідай ААН прайшла Міжнародная канферэнцыя па навакольным асяроддзі i развіцці ў Рыо-дэ-Жанейра, дзе была прынята праграма ўстойлівага развіцця «Павестка на XXI стагоддзе». Пад УР разумелася такое развіццё, пры якім задавальненне патрэб цяперашняга пакалення адбываецца без уціску тых жа магчымасцей для будучых пакаленняў. Паступова гэта ідэя пачала axoпліваць увесь свет, i ў шматлікіх краінах былі створаны нацыянальныя органы, адказныя за пытанні ўстойлівага развіцця (кaiмicii пры кіраўніках дзяржаў, пры ўрадах), а таксама распрацаваны нацыянальныя стратэгii УР. На канферэнцыі падкрэслівалася, што значныя пocпеxi за мінулае дзесяцігоддзе дасягнуты ў галіне распрацоўкі мясцовых стратэгій устойлівага развіцця. Менавіта мясцовыя павесткі на XXI стагоддзе могуць стацца механізмам рэалізацыі глабальнай задачы пераходу да прыродасумяшчальнага існавання чалавецтва.
У 2004-м у нашай краіне прынята другая Нацыянальная стратэгія ўстойлівага эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года, якую ўхвалілі Нацыянальная камісія па УР ды Прэзідыум Савета Міністраў Белаpyci. Вялікая ўвага ў ёй нададзена асаблівасцям прагнознага перыяду, далейшай рэалізацыі «Павестка дня на XXI стагоддзе», гарманізацыі сацыяльнага, эканамічнага i экалагічнага развіцця як раўназначных ўзаемадапаўняльных складнікаў у адзіным сбалансаваным комплексе «чалавек — навакольнае асяроддзе — эканоміка». Таксама стратэгія прадвызначае шляхі трансфармацыі беларускага грамадства, якія трэба дэталізаваць у планавых i пpaгнозных дакументах краіны i якія дзейнічаюць у больш вузкіх часовых прамежках ці маюць галінны характар. Такія планы зацвярджаюцца Прэзідэнтам або Саветам Miністраў РБ. Сярод ix — «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года», «Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ», «Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу да 2020 года», «Праграма развіцця прамысловага комплексу Беларусі да 2015 года» ды інш. Трэці Усебеларускі нацыянальны сход адобрыў асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006-2010 гады i пацвердзіў неабходнасць пераходу на інавацыйны шлях развіцця.
У мai 2004-гa ў рамках Міжнароднай акцыі «Тыдзень ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» на базе Інфармацыйнага цэнтра РНТБ адкрылі Бібліятэку па ўстойлівым развіцці (зараз такія філіі ёсць у кожным з абласных цэнтраў). Paica Сухарукава, дырэктар РНТБ, азнаёміла прысутных з базай дадзеных па УР i планамі ўстановы на будучыню. Kipaўнік дэпартамента грамадскай інфармацыі прадстаўніцтва ААН у нашай краіне Bіктар Радзівiнoўcкi распавёў пра супрацоўніцтва i інфармацыйную падтрымку работы ААН у сферы ўстойлівага развіцця. Астрыд Зам, дырэктар Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Яганеса Pay, кіраўнік Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі падкрэсліла, што за пяць год беларуска-нямецкага супрацоўніцтва рэалізаваныя тры этапы Праграмы падтрымкі, а чацвёрты, разлічаны на два гады, распачнецца сёлета ў красавіку.
Адказная за навуковае i тэхнічнае супрацоўніцтва Пасольства Фанцыі ў нашай краіне Сінція Рэо расказала пра сталыя стасункі пасольства ў галіне экалогіі з Бярэзінскім запаведнікам. А выканаўчы дырэктар Міжнароднага гуманітарна-асветніцкага фонду «Жывое партнёрства» Алег Ciвaгpaкаў — пра ход работы па ўстойлівым развіцці на мясцовым узроўні… Пасля адбылася прэзентацыя другога выдання (першае пабачыла свет у 2005-м) «Стратэгіі ўстойлівага развіцця Дзісненскага краю». У кнізе акрэсліваецца стратэгія УР (Мясцовая павестка на XXI стагоддзе) Дзісненскага гарадскога Савета i суседніх сельскіх Саветаў (Зауцьеўскага, Нікалаёўскага, Перабродскага ды Язненскага) Mipскагa раёна Віцебскай вобласцi. У выданні абагульняюцца матэрыялы работы групы мясцовых жыхароў, а таксама айчынных i замежных экспертаў па аналізе сацыяльна-эканоміка-экалагічнай сітуацыі ў Дзісненскім кpai, па выпрацоўцы перспектыўнага бачання ўстойлівага развіцця мясцовай суполкі, утрымліваюцца кірункі i канкрэтныя мерапрыемствы па рэалізацыі мэт стратэгіі.
У другім выданні ўдакладнены некаторыя статыстычныя дадзеныя, унесены новыя турыстычныя маршруты, дапоўнены пералік адрасоў агратурыстычных сядзіб Дзісненскага краю. Кніга ўтрымлівае шмат разнастайнай інфармацыі i фотаздымкі пра багатую гісторыю i прыроду Дзісненшчышы, пра месцы турызму ды адпачынку.
Да слова, гэта выданне будзе цікавым i карысным для cпецыялістаў мясцовых выканаўчых органаў, дэпутатаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія працуюць у сферы развіцця мясцовых суполак, i можа быць выкарыстана ў якасці вучэбна-метадычнага матэрыялу студэнтамі, а таксама як турыстычны даведнік.