«Ігнат Дамейка нядаўна напісаў мне ліст… »
Автор: Г. Лабадзенка
Источник: Звязда. – 2009. – 1 ліпеня (№ 120). – С. 7.
Слыннага земляка згадвалi ў «навуковай кавярнi» ў Мiнску.
Мяне запрасілі на незвычайную каву. У Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, што ў Мінску насупраць Палаца спорту, праводзілася чарговая “навуковая кавярня”. Прысвечаная яна была слаўнаму сыну беларускай зямлі Ігнату Дамейку. Сустрэча не была прымеркаваная да нейкай даты з жыцця навукоўца. Хіба што сёлета спаўняецца 12 гадоў з дня яго смерці. Проста такія «навуковыя кавярні» – традыцыйная штука, якую ладзіць бібліятэка. Напрыклад, у мінулым годзе спатканне аднадумцаў было прысвечана аўтару першага беларускага патэнта Аляксандру Скірмунту. Загадчыца аддзела патэнтных дакументаў Наталля Сафронова прыгадала тое спатканне:
– Скірмунт зрабіў сваё адкрыццё ў 1830 годзе – вынайшаў адмысловы снарад для выпарвання цукру. Да гэтага цукар выпарвалі пяць гадзін, а з вынаходніцтвам Аляксандра Скірмунта працэс заняў 3-4 хвіліны!.. Дарэчы, для мяне было сапраўднай нечаканасцю дазнацца, што і зараз на некаторых беларускіх цукровых заводах карыстаюцца вынаходніцтвам Скірмунта!..
Навукоўцы налілі сабе гарбату, прыкусілі пячэннем – і ад Скірмунта перайшлі да Дамейкі. Знатны навуковец ад геалогіі Ядзвіга Аношка апавядала прысутным цікавыя звесткі з жыцця Дамейкі. У прыватнасці – адкуль у хлопчыка Ігната ўзнікла такая прага да геалогіі і мінералогіі.
– Рэч у тым, што бацька Дамейкi, cпадар Iпалiт, памёр, калi Iгнату было сем гадоў, — распавяла спадарыня Ядзвiга. – I яго гадавалi два родныя дзядзькi. Адзiн быў адмыслоўцам у аграномii, дpyгi скончыў горную школу. Перамог другi — Iгнат вельмi зацiкавiўся горнай справай. Дзядзькi аддалi яго ў Шчучынскую школу пры кляштары пiяpaў. Хлопец быў дужа здольны, таму пайшоў адразу ў трэцi клас. Адтуль паcтупiў ў Biлeнскi ўнiверciтэт, дзе стаў самым маладым студэнтам — 14 гадоў!.. Пасля той дзядзька, што аграном, запёр Iгната гаспадарыць пад Лiду, дзе ён прабыў 6 гадоў. Дамейка бярэ ўдзел у паўстанні 1830-31 гадоў i пасля вымушана эмiгpye ў Францыю. Там Ігнат заканчвае Вышэйшую горную школу Сарбону. У Парыжу яго сябар Адам Мiцкевiч падказвае, што маладая дзяржава Чылi шукае здольных навукоўцаў для развiцця навукi. Дамейка падпiсвае кантракт на 6 гадоў — i едзе ў чылiйскi горад Kiкiмбy. За тры месяцы (!) Дамейка авалодаў iспанскай мовай так, што чытаў на ёй лекцыi студэнтам! Наш зямляк шчыруе напоўнiцу, але перад самым заканчэннем кантракта здараецца бяда – яго лабараторыя гiне ў пажары… Да гонару Дамейкi, ён не кiдае вучняў, a дапамагае iм усё аднавiць. Чылiйскi урад уражаны, не хоча адпускаць таленавітага навукоўцу — і прапаноўвае яму стаць рэктарам універсітэта ў Сант’яга. Гэтую пасаду Дамейка займае 16 гадоў, рэарганiзуе ўнiверсiтэт на ўзор Вiленскага… У дзень смерцi Iгната Дамейкi прэзiдэнт краiны прысудзiў яму званне Нацыянальнага героя Чылi… Скажу вам, нямногiя нашы землякi сталi нацыянальнымi героямi iншых краiн…
Тон спадарынi Ядзвiгi падхоплiвае славуты прафесар Адам Мальдзіс, які пачынае свае выступление з інтрыгі:
—Мае выступление называецца «Тры Радзімы Ігната Дамейкі». Думаеце, гэта пра Беларусь, Францыю i Чылі?.. А вось i не!.. Сваей малой радзімай Дамейка заўжды называў вёску Мядзвядка. Пазней ён лічыў сваёй радзімай Літву — у яе гістарычным сэнсе, як Вялікае Княства Літоўскае. І кaлi выправiўся за акiян, уважаў за радзiму ўсю Рэч Паспалiтую… Ведаеце, прыклад Дамейкi паказвае, што Беларусь заўжды была донарам генiяльных людзей для iншых кpaiн. Мы аддавалi cвaix герояў, а ў сабе гадавалi комплекс непаўнавартаснасцi — маўляў, у нас нiчога i нiкoгa няма. Аднак i Дамейкам, i iншымi выбiтнымi выхадцамi з Беларусi мы павiнны ганарыцца, бо нарадзiлiся на адной зямлi…
У фiнале «навуковай кавярнi» выступiла супрацоўнiца Карэлiцкага краязнаўчага музея спадарыня Святлана Кoшур. Яна агаломшыла прысутных;
— Нядаўна ў наш музей даслаў лicт … Iгнацыё Дамейка! — i, вытрымаўшы паузу, спадарыня Святлана дадала: — Гэта праўнук Iгната Дамейкi, якога назвалi ў гонар славутага прадзеда. Ён даслаў нам з Чылi здымкi дома, дзе жыў Дамейка i дзе зараз жывуць яго нашчадкi. А таксама вельмi якасныя рэдкiя фотаздымкi Дамейкі. У тым лiку — апощнi прыжыццёвы…
Дарэчы, прысутныя навукоўцы, многiя з якiх бывалi на радзiме Дамейкi ў Мядзвядцы, звярнулi ўвагу, што ў той час, кaлi пра Дамейку ведае цэлы свет, кaлi яму ставяцца пoмнiкi i адкрываюцца мемарыяльныя дошкi у Францыi, Польшчы, Лiтвe, Чылi, — на яго радзiме, у Беларусi, падмурак сядзiбы Дамейкаў усё гусцей зарастаe быллём, а флiгель сядзiбы, якi захаваўся, iмклiва разбураецца…