Без інфармацыі няма цывілізацыі
Источник: ЛіМ-часопіс. – 2007. – 20 красавіка (№ 16). – С. 2.
У Беларусі практычна не icнye ніводнай буйной арганізацыі, якая б не звярталася да фондаў i паслуг Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) для рашэння навуковых i вытворчых задач. Першапачаткова створаная як адно са звёнаў сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў рэспубліцы, установа на працягу трох дзесяцігоддзяў фарміруе i прапануе сваім карыстальнікам адзіны ў краіне шматгаліновы фонд навукова-тэхнічнай літаратуры i дакументаў, адметны фонд нарматыўных выворча-практычных дакументаў, унікальны фонд прамысловых каталогаў, а таксама адзіны ў краіне агульнадаступны фонд патэнтных дакументаў. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязкамі Рэспублікі Беларусь як краіны-удзельніцы Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці, РНТБ выконвае функцыю цэнтральнага сховішча для азнаямлення грамадскасці з патэнтам на вынаходніцтвы, карыснымі мадэлямі, прамысловымі ўзорамі ды таварнымі знакамі.
Ва ўcix без выключэння абласных цэнтрах Бeлapyci створаны філіялы РНТБ. Агульны фонд галаўной бібліятэкі з філіяламі складае больш як 43 млн. экземпляраў дакументаў. Зараз РНТБ — гэта сучасны цэнтр інфармацыйна-бібліятэчнай дзейнасці, у якім арганічна спалучаюцца найноўшыя тэхналогіі i традыцыйныя формы ды метады абслугоўвання карыстальнікаў. Так, да 30-годдзя ўстановы у канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь» адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да гэтай даты. Paica Сухарукава, якая ўсе трыццаць год працуе ў РНТБ, а апошнія восем — узначальвае яе, расказала пра гісторыю стварэння бібліятэкі, пра асноўныя падзеі, якія мелі месца цягам 30 год, пра супрацоўніцтва i кipyнкi дзейнасці ўстановы. «Заснавальнікамі РНТБ, — зазначыла Paica Нікандраўна, — выступілі Віталь Мядзведзеў i Аліна Знарко (да слова, Аліна Мікалаеўна — першы дырэктар РНТБ, i Віталій Фядосавіч таксама прысутнічалі на ўрачыстасці — В. К.). Бібліятэцы пашанцавала ў тым плане, што яна падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па навуцы i тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. Наш калектыў вельмі таленавіты i адукаваны: каля дзевяноста працэнтаў супрацоўнікаў маюць вышэйшую бібліятэчную або тэхнічную адукацыю».
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы i тэхналогіях Белаpyci Уладзімір Мацюшкоў павітаў ycix прысутных i адзначыў: «РНТБ — бібліятэка, якая ужо 30 год з’яўляецца буйнейшым сховішчам інфармацыйна-тэхнічнага рэсурсу краіны. Гэта вядучая ў Беларусі ўстанова па ажыццяўленні бібліятэчнага, даведачнага, бібліяграфічнага i інфармацыйнага абслугоўвання спецыялістаў міністэрстваў, ведамстваў, навукова-тэхнічных, навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх арганізацый, навучальных устаноу ды вытворчасці». Уладзімір Ягоравіч уручыў ганаровыя граматы супрацоўнікам бібліятэкі i пажадаў калектыву далейшай плённай працы.
Яўген Сапелкін, начальнік упраўлення навукі i інавацыйнага развіцця апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, перадаў прывітанне ад прэм’ер-міністра нашай краіны Сяргея Сідорскага. Яўген Пятровіч падкрэсліў, што без iнфармацыі няма цывілізацыі, i калі ён заканчваў аспірантуру, гэта бібліятэка была для яго галоўнай крыніцай інфармацыі i ведаў. Яшчэ супрацоўнікаў РНТБ віншавалі старшыня дзяржаўнай ўстановы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Mixaiл Бяляеў, акадэмік НАН Беларусі, генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы нашай краіны, Герой Беларусі Mixaiл Высоцкі.
Таксама з юбілеем калектыў віншавалі калегі з блізкага i далёкaгa замежжа, прадстаўнікі розных ведамстваў, выдавецтваў, прадпрыемстваў i арганізацый, якія карыстаюцца паслугамі бібліятэкі. Юбілей — заўсёды свята, а якое свята можа быць без мілагучных беларускіх песень. Адметным падарункам не толькі для калектыву РНТБ, але i для ўcix прысутных сталася выступленне заслужанага ансамбля беларускай пecні «Церніца», якім кіруюць заслужаныя дзеячы культуры нашай краіны Галіна ды Іосіф Несцяровічы.