Адукацыя ў інтарэсах будучыні
Автор: В.В. Какшынская
Источник: Адукацыя і выхаванне. – 2011. – № 4. – С. 17-19. – (Агульныя праблемы грамадскага жыцця).
Напрыканцы лютага ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ) адбылося навукова-практычнае кафэ «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага разіцця ў школе — абмен вопытам», да ўдзелу ў якім былі запрошаны эксперты i спецыялісты ў вобласці адукацыі, педагогі, студэнты.
Мэтай навуковага кафэ было прадставіць перспектыўныя накірункі ў вобласці адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР), аргнізаваць пляцоўку для абмену меркаваннямі, дыскусійнага разгляду існуючых праблем.
3 прывітальным уступным словам звярнуліся да ўдзельнікаў дырэктар РНТБ Paica Сухарукава, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры i мастацтваў Надзея Самерсава, а таксама Галіна Мацюшэнка, выканаўчы дырэктар Міжнароднага гуманітарна-асветніцкага фонду «Жывое партнёрства». Паводле яе слоў, мерапрыемства такога кшталту прызвана дапамагчы педагогам-практыкам абмяняцца вопытам, падзяліцца метадычнымі напрацоўкамі, прадставіць творчыя знаходкі. «Адметна, што дасягненні рэгіянальных адукацыйных устаноў сёння ў нечым нават апераджаюць сталічныя», — адзначыла Г. Мацюшэнка.
Загадчыца сектара аддзела бібліятэчнага маркетынгу РНТБ Таццяна Лычагіна паведаміла прысутным пра ўнікальны бібліятэчны фонд, які называецца «Бібліятэка па ўстойлівым развіцці»: «Выданні, якія ў ім утрымліваюцца, датычацца праблем устойлівага развіцця прыроды і грамадства, аховы правоў чалавека, дэмаграфічнай палітыкі, аховы і ўмацавання здароўя, экалагічнай бяспекі, асветы, выхавання і адукацыі, кліматычных, зямельных, біялагічных, водных рэсурсаў і інш. Дзяржава, якая дэкларуе сваё ўстойлівае развіццё, — гэта перш за ўсе краіна адукаваных людзей, таму выданне кніг адукацыйнай тэматыкі па вышэйазначаных праблемах важна не толькі для школьнікаў i студэнтаў, але i для дарослых.
Дарэчы, наша бібліятэка заўсёды рада дапамагчы чытачам знайсці, акрамя неабходнай літаратуры, яшчэ i патрэбныя для работы ў сферы АУР кантакты».
Загадчык Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» пры Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава, адказны сакратар Каардынацыйнага савета па АУР пры Міністэрстве адукацыі Рэслублікі Беларусь Ірына Сямко расказала аб праекце Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі Стратэгіі Еурапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН па АУР у нашай краіне:
«У 2005 годзе была аб’яўлена Дэкада АУР ва ўcix краінах-членах ААН, асноўным выканаўцам якой з’яўляецца ЮНЕСКА. Пры гэтым рэгіён ЕЭК, куды уваходзяць 56 краін, распрацаваў сваю стратэгію па АУР на перыяд 2005-2014 гады. 3 2005 года Рэспубліка Беларусь узяла на сябе абавязак падзяляць каштоўнасці АУР i рэалізоўваць ix. Літаральна праз два гады пры Міністэрстве адукацыі Беларусі быў створаны міжведамасны Каардынацыйны савет па АУР, у які ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі i прыродных рэсурсаў. Трэба адзначыць, што экалагічны аспект у рамках АУР у многіх краінах з’явіўся асноватворным i першаступенным.
У 2008 годзе быў заснаваны Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» пры Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава, а ў новы састаў Каардынацыйнага савета ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры i грамадскіх арганізацый. Апошнія, дарэчы, з’яўляюцца перадавікамі ўкаранення новых ідэй за кошт сваёй мабільнасці i адноснай волі ад інструкцый «зверху».
Галоўныя мэты Плана – сфарміраваць у Беларусі да 2015 года эфектыўную сістэму адукацыі, якая забяспечыць краіне ўстойлівае развіццё, а таксама садзейнічаць станаўленню грамадзянскай пазіцыі, накіраванай на захаванне збалансаванага стану навакольнага асяроддзя як неабходнай умовы існавання сучаснай i будучай цывілізацый.
Сярод яго задач — укараненне ідэалогіі ўстойлівага развіцця ў светапогляд i мадэлі паводзін сучасных i будучых пакаленняў беларусаў; фарміраванне навукова-метадычных асноў укаранення ідэалогіі АУР ва ўсе структуры фармальнай i нефармальнай адукацыі; прыярытэтнае забеспячэнне падрыхтоўкі кваліфікаваных выкладчыкаў для сферы АУР; забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі матэрыяльна-тэхнічнай базы АУР.
У праекце зафіксавана неабходнасць удасканалення нарматыўна-прававой базы рэалізацыі АУР (так, новы Кодэкс аб адукацыі не дае вызначэння дадзенага паняцця); навукова-метадычнага забеспячэння: перакладу i адаптацыі замежных практык па АУР, распаўсюджвання ix ва ўстановах адукацыі; прыцягнення сродкаў масавай інфармацыі да асвятлення i папулярызацыі галоўных палажэнняў канцэпцыі ўстойлівага развіцця.
І, безумоўна, наладжвання супрацоўніцтва i ўстанаўлення сувязей з грамадскімі ўстановамі i арганізацыямі, якія падзяляюць ідэі АУР.
На жаль, навукова-метадычных дапаможнікаў для распаўсюджвання ідэй i прынцыпаў АУР сёння недастаткова. Toe, што вы маеце магчымасць бачыць у гэтай зале, ёсць далёка не ва ўcix школах рэспублікі. Яшчэ адно слабае месца — гэта падрыхтоўка спецыялістаў, якія маглі б працаваць у накірунку развіцця ідэй АУР. Гаворка ідзе не пра атрыманне новай адукацыі ў дадатак да асноўнай прафесіі ці павышэнне кваліфікацыі, а навучанне па гэтым профілі з самага пачатку».
Выступленні дакладчыкаў жыва абмяркоўваліся — гучалі як словы падтрымкі i згоды, так i «непрыемныя» праблемныя пытанні. Усе гэта сведчыць пра непадробную цікавасць да тэмы, пра жаданне не слепа пераймаць новыя павевы ў адукацыі, а разабрацца, штo да чаго, наколькі прапанаваныя інавацыі жыццяздольны ў канкрэтных умовах сучасных адукацыйных устаноў.
Падчас дыскусій былі падведзены вынікі сустрэчы: сучасныя адукацыйныя праграмы, у тым ліку школьныя, павінны перажыць істотную трансфармацыю для таго, каб забяспечыць навучэнцам атрыманне жыццёва важных ведаў i практычных навыкаў. Только тады, калі дзеці зразумеюць i добра ўсвядомяць прычыны праблем, змагацца з ix наступствамі стане лягчэй i эфектыўней.