«Агульная дыктоўка» — адзін з галоўных сацыяльных праектаў ААТ «Лідскае піва», ідэя якога — яднаць неабыякавых да сваёй мовы і культуры людзей.
Сёлета «Агульная дыктоўка» дасць магчымасць кожнаму беларусу не толькі праверыць валоданне мовай, але і зрабіць свой унёсак у барацьбу супраць COVID-19. За кожнага ўдзельніка дыктоўкі «Лідскае піва» пералічыць 5 BYN на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, а таксама дадатковыя сродкі за кожную выдатна напісаную працу.
«Агульная дыктоўка» будзе трансліравацца 6 чэрвеня ў прамым эфіры на YouTube. Тэма дыктоўкі — нашы традыцыі і карані, каштоўнасці, якія яднаюць.
Рэгістрацыя працягнецца па 4 чэрвеня ўключна.
Перайсці да рэгістрацыі