З 16 па 21 лютага традыцыйна праходзіць Тыдзень роднай мовы. 21 лютага — дзень роднай мовы. Гэта дата мае міжнародны статус. Галоўная яе мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Беларуская тэхнiчная мова гучыць вельмi самабытна i дакладна. Прапануем падборку тэхнічных тэрмінаў, якія дапамогуць узбагаціць прафесійны лексікон і падкрэсліць самабытнасць мовы. Вывучэнне дакладных найменняў механізмаў і працэсаў на роднай мове садзейнічае развіццю тэхнічнай культуры і захаванню моўнай спадчыны.
- Глейкасць – величина, характеризующая сопротивление жидкости потоку;
- хібнасць – погрешность;
- засцерагальнік — предохранитель;
- выпраменьвальнік – излучатель;
- відарыс – изображение;
- вапна – известь;
- выпарнік – испаритель;
- гартаванне – каление;
- муляр – каменщик.







